Шаноўныя жыхары Прыбужжа!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба и Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
У гэты дзень мы згадваем аб важнасці і значэнні нацыянальных сімвалаў — Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Яны сімвалізуюць нашу гісторыю, традыцыі і культуру, адлюстроўваюць нацыянальную самасвядомасць і пачуццё патрыятызму кожнага беларуса.
Каб наша Беларусь, а разам з ёй і наш край, сталі мацней і больш багатымі, мы павінны сумленна працаваць і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй роднай зямлі. А патрыятызм і вернасць Радзіме пачынаюцца з пашаны і любові да Дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць сваёй Бацькаўшчыны.
Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў