Неаліт – новы каменны век, эпоха позняга каменнага
века. Характэрызуецца выкарыстаннем крамянѐвых, касцяных і каменных прылад,
распаўсюджваннем глінянага посуду. З’яўляецца прысвойваючая гаспадарка.
Асноўныя заняткі насельніцтва – земляробства, жывѐлагадоўля, паляванне і
рыбалоўства. У выніку адбываюцца кардынальныя змены ў жыцці чалавецтва, якія
праяўляюцца ў развіцці аселасці і росце насельніцтва. Гэтыя змены атрымалі
назву ― неалітычнай рэвалюцыі. На тэрыторыі Беларусі таксама вырасла колькасць насельніцтва. Асноўнымі заняткамі
былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’явілася першабытнае ткацтва з
ужываннем вертыкальнага ткацкага станка. У апрацоўцы каменя прымянялася
шліфаванне, паліраванне і свідраванне. На поўдні Беларусі з’явілася матычнае
земляробства.
Асноўныя дасягненні
гэтага часу: пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ўключэнне
беларускіх земляў ў міжрэгіянальны абмен таварам, з’яўленне зачаткі рамѐстваў –
выраб керамічнага посуду і тканіны.
Бронзавы век на тэрыторыі
Беларусі датуецца 2 – пачаткам 1 тыс.да н.э. У гэты час з’явіліся першыя першыя
вырабы з металаў. Сваіх радовішчаў медзі на Беларусі няма, таму медных і
бронзавых прылад працы няшмат, у асноўным гэта ўпрыгожванні: бранзалеты,
фібулы, кольцы. Медзь трапляла на тэрыторыю Беларусі з Каўказа, Карпат ў абмен
на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі
атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы.
Працягвалі
выкарыстоўвацца каменныя прылады працы. Таму ў дачыненні да Беларусі больш
падыходзіць назва перыяду энеаліт (медна-каменны век). З’явілася струменчатая
рэтуш (нанясенне насечак крыж накрыж) - новы прыѐм, які яшчэ больш удасканаліў
каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Адбываецца
пераход да земляробства, якое паступова становіцца галоўнай галіной гаспадаркі.
У гэты час існуе ляднае ці падсечна-агнявое земляробства. Замест аднакамерных
жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя
жытлы. У гэты час на Беларусі з’яўляецца новае насельніцтва – індаеўрапейцы. Па
ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця яны апераджалі аўтахтоннае
насельніцтва.
У гэты час на Беларусі
існуюць культуры шнуравой керамікі, назва якой паходзіць ад адметнага
ўпрыгожвання керамікі, а таксама тшцінецкая культура, адметнасцю якой
з’яўляецца цюльпанападобная кераміка.
Стаянку перыяду неаліту, бронзавага веку каля
в. Збунін выявіў у
Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32
помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага
значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка было
ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
у падраздзел “Брэсцкі раён” (в.Збунін, 2 км на поўнач, на правым беразе
р.Заходні Буг 3-2-е тысячагоддзе да н.э.) раздзела “Брэсцкая вобласць”.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму
помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Рэспублікі Беларусь, прысвоены катэгорыя
“3” і індывідуальны шыфр – 113В000090.
Стаянка перыяду неаліту,
бронзавага веку – размешчана праз
1,7 км на паўднёвы захад ад в. Збунін, праз 1,3 км на паўночны захад-захад ад
чыгуначнага прыпыначнага пункту Збунін, праз 0,5 км на паўночны захад ад
могілак каля в. Ольха, на правым беразе р. Заходні Буг. Помнік памерам 130×60 м
размяшчаецца на невялікай дзюне, выцягнутай з паўночнага ўсходу на паўднёвы
захад. Паверхня дзюны парасла травой.