Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Экскурс в историю // Древнейшие памятники пребывания человека на территории района

Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку в. Заказанка

03/07/2023 11:32

Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку в. Заказанка

У мезаліце адбываецца суцэльнае засяленне сучаснай тэррыторыі Брэсцкай вобласці. плямёнамі свідэрскай культуры, якія рухаліся на поўнач з паўдневай Польшчы праз даліну ракі Заходні Буг. Свідэрская культура  характэрызуецца наканечнікамі ў выглядзе ліста.  Для мезалітычных культур шмат якіх тэрыторый характэрны мікраліты – мініяцюрныя каменныя прылады. Ужываліся рубячыя прылады з каменя: тапары, цѐсла, кіркі, а таксама прылады з косці і рога: наканечнікі дзідаў, гарпуны, рыбалоўныя кручкі і г.д. Распаўсюдзіліся лук і стрэлы, прылады для рыбалоўства і палявання. З’явіўся гліняны посуд. На мяжы палеаліта і неаліта быў праручаны сабака, пачалося прыручэнне некаторых відаў жывѐл. Асновай гаспадаркі былі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.Насельніцтва жыла ў кругляных жытлах з вогнішчам пасярэдзіне на невялікіх сезонных паляўнічых стаянках, якія размашчаліся на пясчаных дзюнах, вырабляла прылады для працы і палявання.

Неаліт – новы каменны век, эпоха позняга каменнага века. Характэрызуецца выкарыстаннем крамянѐвых, касцяных і каменных прылад, распаўсюджваннем глінянага посуду. З’яўляецца прысвойваючая гаспадарка. Асноўныя заняткі насельніцтва – земляробства, жывѐлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. У выніку адбываюцца кардынальныя змены ў жыцці чалавецтва, якія праяўляюцца ў развіцці аселасці і росце насельніцтва. Гэтыя змены атрымалі назву ―неалітычнай рэвалюцыі‖. На тэрыторі Беларусі таксама вырасла колькасць насельніцтва. Асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’явілася першабытнае ткацтва з ужываннем вертыкальнага ткацкага станка. У апрацоўцы каменя прымянялася шліфаванне, паліраванне і свідраванне. На поўдні Беларусі з’явілася матычнае земляробства. Асноўныя дасягненні гэтага часу: пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ўключэнне беларускіх земляў ў міжрэгіянальны абмен таварам, з’яўленне зачаткі рамѐстваў – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі датуецца 2 – пачаткам 1 тыс.да н.э. У гэты час з’явіліся першыя першыя вырабы з металаў. Сваіх радовішчаў медзі на Беларусі няма, таму медных і бронзавых прылад працы няшмат, у асноўным гэта ўпрыгожванні: бранзалеты, фібулы, кольцы. Медзь трапляла на тэрыторыю Беларусі з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы. Працягвалі выкарыстоўвацца каменныя прылады працы. Таму ў дачыненні да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду энеаліт (медна-каменны век). З’явілася струменчатая рэтуш (нанясенне насечак крыж накрыж) - новы прыѐм, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Адбываецца пераход да земляробства, якое паступова становіцца галоўнай галіной гаспадаркі. У гэты час існуе ляднае ці падсечна-агнявое земляробства. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. У гэты час на Беларусі з’яўляецца новае насельніцтва – індаеўрапейцы. Па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця яны апераджалі аўтахтоннае насельніцтва.

У гэты час на Беларусі існуюць культуры шнуравой керамікі, назва якой паходзіць ад адметнага ўпрыгожвання керамікі, а таксама тшцінецкая культура, адметнасцю якой з’яўляецца цюльпанападобная кераміка.

Стаянку перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку каля в. Заказанка выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі раён” (в. Заказанка) раздзела “Брэсцкая вобласць”.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму помніку археалогіі  быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, прысвоены  катэгорыя “2” і індывідуальны шыфр – 113В000088.

У 2014 г. абследаваў А.Ю. Ткачоў.

Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку – в. Заказанка, праз 0,6 км на паўднёвы захад ад прыпыначнага пункта Заказанка, праз 0,75 км на паўночны-паўночны захад ад чыгуначнага маста праз р. Спанаўка. Помнік размяшчаецца на высокім пагорку (ур. Гарадзішча), што месціцца на правабярэжным поплаве р. Заходні Буг. Пагорак выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, памеры 200×100 м. Паверхня паросла дрэвамі.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки