Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Экскурс в историю // Древнейшие памятники пребывания человека на территории района

Стаянка-1 перыяду неаліту в. Прыбарава

03/07/2023 11:36

 Стаянка-1 перыяду  неаліту в. Прыбарава

 Неаліт – новы каменны век, эпоха позняга каменнага века. Характэрызуецца выкарыстаннем крамянѐвых, касцяных і каменных прылад, распаўсюджваннем глінянага посуду. З’яўляецца прысвойваючая гаспадарка. Асноўныя заняткі насельніцтва – земляробства, жывѐлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. У выніку адбываюцца кардынальныя змены ў жыцці чалавецтва, якія праяўляюцца ў развіцці аселасці і росце насельніцтва. Гэтыя змены атрымалі назву ―неалітычнай рэвалюцыі‖. На тэрыторі Беларусі таксама вырасла колькасць насельніцтва. Асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’явілася першабытнае ткацтва з ужываннем вертыкальнага ткацкага станка. У апрацоўцы каменя прымянялася шліфаванне, паліраванне і свідраванне. На поўдні Беларусі з’явілася матычнае земляробства.

Асноўныя дасягненні гэтага часу: пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ўключэнне беларускіх земляў ў міжрэгіянальны абмен таварам, з’яўленне зачаткі рамѐстваў – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Стаянку перыяду неаліту каля в. Прыбарава выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1985 г. Т.М. Каробушкіна.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі раён” (в.Прыбарава, 3 км на поўдзень урочышча Гарынец 5 – 3  тысячагоддзі да н.э) раздзела “Брэсцкая вобласць”.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, прысвоены  катэгорыя “3” і індывідуальны шыфр – 113В000102.

Стаянка перыяду неаліту размешчана каля в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг на пясчаным пагорку (ур. Пліошча), праз 2,1 км на паўднёвы захад ад вясковай царквы, праз 2,8 км на захад ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Селяхі, праз 1,5 км на паўночны захад ад хут. Прыбарава, што месціцца між вв. Прыбарава і Селяхі на заходняй ускраіне вялікага пясчанага ўзвышша, праз 1,4 км на паўднёвы-паўднёвы усход ад касцёла ў в. Ружанка (Рэспубліка Польшча). Выцягнута з поўначы на поўдзень, памеры 900×300 м. Плошча помніка засаджана соснамі.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки