Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Общество // Культура // Учреждения входящие в структуру сектора культуры Брестского райисполкома

ГУК "Историко-мемориальный музей "Усадьба Немцевичей"

07/02/2023 16:00

 Сайт ГУК «Историко-мемориальный музей «Усадьба Немцевичей» 

 

Усадебно-парковый ансамбль XVIII века в д. Скоки Брестского района – памятник архитектуры барокко и садово-паркового искусства «французского» стиля, один из немногих, чудом сохранившихся памятников далекого прошлого. Урсын Немцевичи - известный род, прежде всего для Брестчины. Для этого достаточно вспомнить ряд имен.

Станислав Урсын Немцевич (IX генерация), более десяти лет являлся маршалком шляхты Гродненской губернии, генерал-майор, в 1816 году стал губернатором г. Гродно. Ян Урсын Немцевич (XI генерация), известный под именем Ян Титус – около двадцати лет занимал должность маршалка шляхты Гродненской губернии. Ян Титус является основателем известного как в Российской империи, так и за ее границами конезавода ("Всероссийское Дерби" - победа 1912 года). Ян Урсын Немцевич (XII генерация) с 1921 года, будучи президентом Бреста, восстанавливал город после его полного разрушения во время Первой мировой и Советско-Польской войн.

Самый известный из рода – Юлиан Урсын Немцевич (16.02.1758), писатель, публицист и общественный деятель. В ряде своих мемуаров описал события, происходившие на территории Брестчины в конце XVIII – начале XIX веков.

С усадьбой связано много интересных исторических событий, известных лиц, которые в свое время посещали семью Немцевичей. Здесь проходили встречи с Яном Флемингом, князьями Чарторыйскими и Шуйскими. По приглашению Яна Титуса Урсын Немцевича, предводителя дворянства Гродненской губернии гостил в 1890 году во время военных маневров российский император Александр III. Бывал здесь и знаменитый композитор, художник Наполеон Орда, автор гравюры с изображением усадьбы.

Во время I-ой мировой войны почти на два года усадьба стала ставкой командующего Восточным германским фронтом принца Баварского Леопольда, в которой 15 декабря 1917г. было подписано военное перемирие, а через два дня первое организационное заседание по проведению переговоров о заключении мира, который был подписан 3 марта 1918г. в Брестской крепости, в Белом дворце.

Сегодня это интерьерный музей, который показывает жизнь, быт, отдых достаточно обеспеченной шляхты XVII - начала XX века. Здесь можно посмотреть интерьеры гостиной, бального зала, оружейной, спальни, игровой и др. Музей приобретает популярность во многом и благодаря проводимым мероприятиям, которые получили популярность в области и в республике. Среди наиболее интересных и зрелищных: Скоковские балы (январь, май, октябрь); военно-исторический фестиваль (декабрь), посвященный теме Первой мировой войны.

Государственное учреждение культуры «Историко-мемориальный музей «Усадьба Немцевичей» является главным туристическим объектом Брестского района.  С 2006 по 2013 годы проходила реставрация усадьбы.

Работы проводились за счет средств Брестского областного исполнительного комитета и Брестского районного исполнительного комитета.

 

 

 

Сядзібна-паркавы ансамбль XVIII стагоддзя ў в. Скокі Брэсцкага раёна - помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва «французскага» стылю, адзін з нямногіх цудам захаваных помнікаў далёкага мінулага. Урсын Нямцэвічы - вядомы род перш за ўсё для Брэстчыны. Для гэтага дастаткова ўспомніць шэраг імёнаў.

Станіслаў Урсын Нямцэвіч (IX генерацыя), больш за дзесяць гадоў маршалак шляхты Гарадзенскай губерні, генерал-маёр, ў 1816 годзе стаў губернатарам г. Гродна. Ян Урсын Нямцэвіч (XI генерацыя), вядомы пад імем Ян Цітус - каля дваццаці гадоў займаў пасаду маршалка шляхты Гарадзенскай губерні. Ян Цітус з'яўляецца заснавальнікам вядомага як у Расійскай імперыі, так і за яе межамі конезавода ("Усерасійскае Дэрбі" - перамога 1912 года). Ян Урсын Нямцэвіч (XII генерацыя) з 1921 года, калі быў прэзідэнтам Брэста, аднаўляў горад пасля яго поўнага разбурэння падчас Першай сусветнай і савецка-польскай войн.

Самы вядомы з роду - Юльян Урсын Нямцэвіч (16.02.1758 д.н.), пісьменнік, публіцыст і грамадскі дзеяч. У шэрагу сваіх мемуараў апісаў падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Брэстчыны ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў.

З сядзібай звязана шмат цікавых гістарычных падзей, вядомых асоб, якія ў свой час наведвалі сям'ю Нямцэвічаў. Тут праходзілі сустрэчы з Янам Флемінгам, князямі Чартарыйскімі і Шуйскімі. Па запрашэнні Яна Цітуса гасцяваў ў 1890 годзе падчас ваенных манеўраў расійскі імператар Аляксандр III. Бываў тут і знакаміты кампазітар, мастак Напалеон Орда, аўтар гравюры з выявай сядзібы.

Падчас I-ой сусветнай вайны амаль на два гады сядзіба стала стаўкай камандуючага Усходнім германскім фронтам прынца Баварскага Леапольда, у якой 15 снежня 1917г. было падпісана ваеннае перамір'е, а праз два дні першае арганізацыйнае пасяджэнне па правядзенні перамоваў аб заключэнні міру, які быў падпісаны 3 сакавіка 1918г. у Брэсцкай крэпасці, у Белым палацы.

Сёння гэта інтэр'ерны музей, які паказвае жыццё, побыт, адпачынак досыць забяспечанай шляхты XVII - пачатку XX стагоддзя. Тут можна паглядзець інтэр'еры гасцінай, бальнай залы, збраёўні, спальні, гульнявой і інш. Музей набывае папулярнасць і дзякуючы мерапрыемствам, якія атрымалі вядомасць у вобласці і рэспубліцы. Сярод найбольш цікавых і відовішчных: Скокаўскія балі (студзень, травень, кастрычнік); ваенна-гістарычны фестываль (снежань), прысвечаны тэме Першай сусветнай вайны.

 

 

Дзяржаўная ўстанова культуры “Гісторыка-мемарыяльны музей “Сядзіба Нямцэвічаў” з’яўляецца галоўным турыстычным аб’ектам Брэсцкага раёна. З 2006 па 2013 гады праходзіла рэстаўрацыя сядзібы. Работы праводзіліся за кошт сродкаў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки