Засяленне сучаснай
тэррыторыі Брэсцкай вобласці пачалося у фінальным палеаліце (10 – 9-е
тысячагоддзе да н.э.). плямёнамі свідэрскай культуры, якія рухаліся на поўнач з
паўдневай Польшчы праз даліну ракі Заходні Буг. Насельніцтва жыла ў кругляных
жытлах з вогнішчам пасярэдзіне на невялікіх сезонных паляўнічых стаянках, якія
размашчаліся на пясчаных дзюнах, вырабляла прылады для працы і палявання. У 4 – 1-м стагоддзе да н.э. з
бассейна Віслы на тэррыторыю Брэсцкага раёна трапляюць плямёны паморскай
культуры насельніцтва якой жыло ў паўзямлянках і наземных жытлах слупяной
каструкцыі з каменнымі вогнішчамі ўнутры. Плямёны займаліся земляробствам,
жывёлагадоўляй, паляваннем. Характэрны пахавальны абрад трупаспалення на
бескурганных могільніках. У 8 – 10-м
стагоддзях дадзенаю тэрыторыю засялілі плямёны дрыгавічоў. Прыкметнай рысай
дрыгавічоў з 10 стагоддзя з’яўляецца тып
пахавання – трупапалажэнне на гарызонце ці ў падкурганай яме.
У 1880-х гг. К. Ягмін на
паўднёвых ускрайках в. Скорбічы (сёння – в. Дружба) выявіў рэшткі пашкоджаных
выдзьмумамі пахаванняў з трупаспаленнем, у якіх знаходзілася шмат абломкаў
гліняных пасудзін, розныя вырабы з бронзы, шкла, косткі, крамянёвыя вырабы. На
гэтым жа месцы была знойдзена каменная свідраваная сякера. У
Пастановай Савета
Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў
гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам
пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка была ўключана ў Дзяржаўны спіс
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі
раён” (в. Дружба (Скорбічы), 0,2 км на паўднёвым ускрайку) раздзела “Брэсцкая
вобласць”.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму
помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Рэспублікі Беларусь, прысвоены катэгорыя
“3” і індывідуальны шыфр – 113В000085.
У 2013 г. В.Г. Белявец
раскапаў 15 м2. Ім было выяўлена пахаванне жалезнага веку. У 2014 г.малодшым навуковым супрацоўнікам
аддзелу археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Ю.
Ткачовым, былі праведзены
палявыя працы па даследаванню помнікаў археалогіі Брэсцкага раёна.
Матэрыялы, сабраныя на паўднёвай
ўскраіне вескі ў розныя часы, адносяцца да фінальнага палеаліту – гамбургская
культура; тэхнакомплекса з лістападобнымі наканечнікамі стрэл, свідэрскай
культуры; мезаліту; мезаліт/неаліт; неаліту – культуры шарападобных амфар.