Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Экскурс в историю // Древнейшие памятники пребывания человека на территории района

Стаянка-2 перыяду неаліту, бронзавага веку в. Прыбарава

03/07/2023 11:37

 Стаянка-2 перыяду  неаліту, бронзавага веку в. Прыбарава


Неаліт – новы каменны век, эпоха позняга каменнага века. Характэрызуецца выкарыстаннем крамянѐвых, касцяных і каменных прылад, распаўсюджваннем глінянага посуду. З’яўляецца прысвойваючая гаспадарка. Асноўныя заняткі насельніцтва – земляробства, жывѐлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. У выніку адбываюцца кардынальныя змены ў жыцці чалавецтва, якія праяўляюцца ў развіцці аселасці і росце насельніцтва. Гэтыя змены атрымалі назву ― неалітычнай рэвалюцыі. На тэрыторі Беларусі таксама вырасла колькасць насельніцтва. Асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’явілася першабытнае ткацтва з ужываннем вертыкальнага ткацкага станка. У апрацоўцы каменя прымянялася шліфаванне, паліраванне і свідраванне. На поўдні Беларусі з’явілася матычнае земляробства. Асноўныя дасягненні гэтага часу: пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ўключэнне беларускіх земляў ў міжрэгіянальны абмен таварам, з’яўленне зачаткі рамѐстваў – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі датуецца 2 – пачаткам 1 тыс.да н.э. У гэты час з’явіліся першыя першыя вырабы з металаў. Сваіх радовішчаў медзі на Беларусі няма, таму медных і бронзавых прылад працы няшмат, у асноўным гэта ўпрыгожванні: бранзалеты, фібулы, кольцы. Медзь трапляла на тэрыторыю Беларусі з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы.

Працягвалі выкарыстоўвацца каменныя прылады працы. Таму ў дачыненні да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду энеаліт (медна-каменны век). З’явілася струменчатая рэтуш (нанясенне насечак крыж накрыж) - новы прыѐм, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Адбываецца пераход да земляробства, якое паступова становіцца галоўнай галіной гаспадаркі. У гэты час існуе ляднае ці падсечна-агнявое земляробства. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. У гэты час на Беларусі з’яўляецца новае насельніцтва – індаеўрапейцы. Па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця яны апераджалі аўтахтоннае насельніцтва.

У гэты час на Беларусі існуюць культуры шнуравой керамікі, назва якой паходзіць ад адметнага ўпрыгожвання керамікі, а таксама тшцінецкая культура, адметнасцю якой з’яўляецца цюльпанападобная кераміка.

Стаянку перыяду неаліту каля в.Прыбарава выявіў у 1898 г. Н.Ф. Беляшэўскі, паўторна абследаваў Ю.У. Кухарэнка. У 1980, 1985 гг. Т.М. Каробушкіна.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі раён” (в. Прыбарава, 3 км на поўнач, урочышча Крынічка, урочышча Падзаміжны, урочышча Плошча 5-2-е тысячагоддзі да н.э.) раздзела “Брэсцкая вобласць”.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, прысвоены  катэгорыя “3” і індывідуальны шыфр – 113В000103.

Стаянка перыяду неаліту размешчана каля в. Прыбарава, на правым беразе р. Заходні Буг ва ўрочышчы Гарынец, праз 2,4 км на паўночны захад ад вясковай царквы, праз 2,3 км на паўночны захад-захад ад пераезда праз чыгунку. Узвышша, на якім месціцца помнік, мае памеры 300×170 м. Большая частка помніка паросла лесам. На ўсходняй і паўднёвай ускраінах узвышша маюцца пясчаныя раздувы.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки