Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Экскурс в историю // Древнейшие памятники пребывания человека на территории района

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку хут.Уладычыца

03/07/2023 11:42

 Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку хут.Уладычыца

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі датуцца прамежкам ад 7-6 ст. да н.э. да 6-7 ст. н.э. Адбывецца пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Яго выплаўлялі ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах з лугавой ці балотнай руды, якая досыць шырока распаўсюджана на Беларусі. Значна ўзрасла роля земляробства і жывѐлагадоўлі, а роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства знізілася. Пачынаюць інтэнсіўна развівацца заняткі, якія потым будуць вылучацца ў рамѐствы: апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства. У параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі, людзі сталі атрымліваць больш прадукцыі на аднаго чалавека, што прывяло да значных запасаў і накаплення прадукцыі. Супярэчнасці паміж родамі прывялі да ваенных канфліктаў, асноўнымі матывамі якіх былі захоп як мага больш матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. Да таго ж палепшылася якасць зброі. З’явілася дамашняе ці патрыярхальнае рабства. у жалезным веку існуе патрыярхальны род, дзе паходжанне вялося па бацьку і нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе.

 У гэты час тып паселішчаў змяняецца. З’яўляюцца гарадзішчы – населеныя пункты, размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам, якія выкрыстоўваліся ў выпадку ваеннай пагрозы. Адначасова з імі існавалі неўмацаваныя селішчы. Назіраецца большая разнастайнасць гаспадарчых пабудоў: жытлы, гаспадарчы збудаванні. У раннім жалезным веку на тэрыторыі Беларусі пражывае некалькі археалагічных культур. Іх аб’ядноўвала агульная тэрыторыя, асаблівасці пабудовы жытлаў і тыпаў пасяленняў, падобнасць пахавальных абрадаў, а таксама асаблівасці вытворчасці керамікі і прылад працы. Мілаградская культура была распаўсюджана на поўдні Беларусі (тэрыторыя Палесся). Адметнасцю гэтай культуры былі гліняныя фігуркі жывѐл, якія, магчыма, мелі культавае прызначэнне. Пазней (з 3 ст. да н.э.) гэтую тэрыторыю засялілі плямѐны зарубінецкай культуры. Археалагічныя знаходкі на тэрыторыі пражывання гэтай культуры гавораць аб сувязях са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я.

У 5-7 стст. н.э. на поўдні Беларусі з’явіліся археалагічныя культуры, якія маюць славянскія прыкметы: калочынская, пражская. Галоўныя славянскія прыкметы – тып жылля (паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле), простая карычневая кераміка без арнаменту, трупаспаленне і пахаванне ў паўсферычных курганах. Мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва было асімілявана. У гэты час існуе ворнае земляробства і новая прылада – саха з жалезным наканечнікам. Родавая абшчына паступова саступіла месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

Грунтовы могільнік выяўлен у 30-х гг. ХХ ст. селянінам І. Мацвеюком падчас будовы хаты. У 1955 і 1957 гг. на месцы знаходкі ўказанага пахавання Ю.У. Кухарэнка правёў невялікія раскопкі. У 1980, 1985 гг. абследавала Т.М. Каробушкіна.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 могільнік был ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі раён” (в. Уладычыца, 1 км на пащночны захад, урочышча Камянюха) раздзела “Брэсцкая вобласць”.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, прысвоены  катэгорыя “3” і індывідуальны шыфр – 113В000119.

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага векуразмешчан каля в.Холмічы, 0,73 км на паўднёвы захад ад заходняй ускраіны вёскі, хутар Уладычыца, на выцягнутым мысе (урочушча Камянюха), што ўдаецца між рэкамі Лютая і Лясная, 0,15 км на паўночны ўсход ад маста праз р.Лютая; 0,7 км на паўночны захад ад месца ўпадзення р.Лютая ў р.Лясная. Плошча помніка разворваецца. Памеры 320×170 м. Праз цэнтральную частку помніка з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход праходзіць высокавольтная лінія электраперадачы.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки