Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Першы фестываль традыцыйный беларускай кухні “Скокаўскія спасоўкі” прашоў у Прыбужжы

29/08/2022 05:57

Першы фестываль традыцыйный беларускай кухні “Скокаўскія спасоўкі” прашоў у “Сядзібе Нямцевічаў” 28 жніўня.

 

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў – гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў  для арыстакратаў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў і незвычайныя спосабы гатавання.

 


 

Кірмаш са стравамі традыцыйнай беларускай кухні "Добра працуем - смачна гатуем".  Старшыня раёну, Уладзімір Сенчук  пазнаеміўся са стравамі кірмашу, якія здзіўляюць сваім багаццем: пірагі, мясныя  вырабы, запячоныя гусі, салодкая здоба і іншыя стравы.

Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і інтарэс да іх сярод гасцей краіны расце. Удзельнікі кірмашу прапанавалі рэцэпты смачных пачастункаў.

 



 

У межах фестывалю адбыўся конкурс старажытнай беларусскай кухні.

 

У намінацыі "Лепшая кірмашовая лаўка"

-дыпломам 1 ступені узнагароджваецца - Тельмінскі СДК

-дыпломам 2 ступені узнагароджваецца - сярэдняя школа в.Скокі

-дыпломам 3 ступені узнагароджваецца - Астрамечаўскі СДК

 

У намінацыі "Дэгустацыя мёда "Народнае прызнанне"

-дыпломам 1 ступені узнагароджваецца - Пчалярства і мёд "Бэлбі" в.Скокі

-дыпломам 2 ступені узнагароджваецца - Казаўчук Юрый в.Астрамечава

 

У намінацыі "Самая арыгінальная страва з яблык і мёду"

-дыпломам 1 ступені узнагароджваецца - ДУК "Брэсцкая раённая бібліятэчная сетка"

-дыпломам 2 ступені узнагароджваецца - Раённы Дом рамёстваў в.Астрамечава

-дыпломам 3 ступені узнагароджваецца - Камароўскі СДК

 

 

Яшчэ адной яскравай старонкай фестывалю традыцыйнай беларускай кухні "Скокаўскія спасоўкі" была інтэрактыўная пляцоўка "Побыт у рыцарскім лагеры". Сярэднявяковыя баі, танцы, побыт. Неверагодна, але адбываецца ўсё так, як было  некалькі стагоддзяў назад.

 


 

Фестываль традыцыйнай беларускай кухні "Скокаўскія спасоўкі" прадоўжыў канцэрт "Скокаўскія перазвоны".  Выступілі лепшыя творчыя калектывы Прыбужжа.

 



Першы фестываль традыцыйный беларускай кухні “Скокаўскія спасоўкі” прашоў у Прыбужжы

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки