Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21/02/2024 14:12

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, быў абвешчаны ЮНЕСКА.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Трэба шанаваць сваю мову, свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки