Брестский районный исполнительный комитет

Брестский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Экскурс в историю // Древнейшие памятники пребывания человека на территории района

Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку в. Прылукі

03/07/2023 11:39

 Стаянка перыяду мезаліту,  неаліту, бронзавага веку в. Прылукі

Засяленне сучаснай тэррыторыі Брэсцкай вобласці пачалося у фінальным палеаліце (10 – 9-е тысячагоддзе да н.э.). плямёнамі свідэрскай культуры, якія рухаліся на поўнач з паўдневай Польшчы праз даліну ракі Заходні Буг. Насельніцтва жыла ў кругляных жытлах з вогнішчам пасярэдзіне на невялікіх сезонных паляўнічых стаянках, якія размашчаліся на пясчаных дзюнах, вырабляла прылады для працы  і палявання.

У мезаліце адбываецца суцэльнае засяленне сучаснай тэррыторыі Брэсцкай вобласці. плямёнамі свідэрскай культуры, якія рухаліся на поўнач з паўдневай Польшчы праз даліну ракі Заходні Буг. Свідэрская культура  характэрызуецца наканечнікамі ў выглядзе ліста.  Для мезалітычных культур шмат якіх тэрыторый характэрны мікраліты – мініяцюрныя каменныя прылады. Ужываліся рубячыя прылады з каменя: тапары, цѐсла, кіркі, а таксама прылады з косці і рога: наканечнікі дзідаў, гарпуны, рыбалоўныя кручкі і г.д. Распаўсюдзіліся лук і стрэлы, прылады для рыбалоўства і палявання. З’явіўся гліняны посуд. На мяжы палеаліта і неаліта быў праручаны сабака, пачалося прыручэнне некаторых відаў жывѐл. Асновай гаспадаркі былі паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.Насельніцтва жыла ў кругляных жытлах з вогнішчам пасярэдзіне на невялікіх сезонных паляўнічых стаянках, якія размашчаліся на пясчаных дзюнах, вырабляла прылады для працы і палявання.

Неаліт – новы каменны век, эпоха позняга каменнага века. Характэрызуецца выкарыстаннем крамянёвых, касцяных і каменных прылад, распаўсюджваннем глінянага посуду. З’яўляецца прысвойваючая гаспадарка. Асноўныя заняткі насельніцтва – земляробства, жывѐлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. У выніку адбываюцца кардынальныя змены ў жыцці чалавецтва, якія праяўляюцца ў развіцці аселасці і росце насельніцтва. Гэтыя змены атрымалі назву ―неалітычнай рэвалюцыі‖. На тэрыторі Беларусі таксама вырасла колькасць насельніцтва. Асноўнымі заняткамі былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’явілася першабытнае ткацтва з ужываннем вертыкальнага ткацкага станка. У апрацоўцы каменя прымянялася шліфаванне, паліраванне і свідраванне. На поўдні Беларусі з’явілася матычнае земляробства. Асноўныя дасягненні гэтага часу: пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ўключэнне беларускіх земляў ў міжрэгіянальны абмен таварам, з’яўленне зачаткі рамѐстваў – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі датуецца 2 – пачаткам 1 тыс.да н.э. У гэты час з’явіліся першыя першыя вырабы з металаў. Сваіх радовішчаў медзі на Беларусі няма, таму медных і бронзавых прылад працы няшмат, у асноўным гэта ўпрыгожванні: бранзалеты, фібулы, кольцы. Медзь трапляла на тэрыторыю Беларусі з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы.

Працягвалі выкарыстоўвацца каменныя прылады працы. Таму ў дачыненні да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду энеаліт (медна-каменны век). З’явілася струменчатая рэтуш (нанясенне насечак крыж накрыж) - новы прыѐм, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Адбываецца пераход да земляробства, якое паступова становіцца галоўнай галіной гаспадаркі. У гэты час існуе ляднае ці падсечна-агнявое земляробства. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. У гэты час на Беларусі з’яўляецца новае насельніцтва – індаеўрапейцы. Па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця яны апераджалі аўтахтоннае насельніцтва.

У гэты час на Беларусі існуюць культуры шнуравой керамікі, назва якой паходзіць ад адметнага ўпрыгожвання керамікі, а таксама тшцінецкая культура, адметнасцю якой з’яўляецца цюльпанападобная кераміка.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18.02.1988 № 32 помнік археалогіі занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР. Пратаколам пасяджэння навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны ад 04.12.2002 г. № 79 стаянка была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у падраздзел “Брэсцкі раён” (в. Прылукі, 2 км на поўдзень, на правым беразе р.Заходні Буг) раздзела “Брэсцкая вобласць”.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 г. № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей” дадзеннаму помніку археалогіі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, прысвоены  катэгорыя “3” і індывідуальны шыфр – 113В000105.

Стаянка перыяду мезаліту, неаліту, бронзавага веку – размешчана каля в. Прылукі, на правым беразе р. Заходні Буг, на пясчаных пагорках, праз 0,8 км на захад ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Прылукі, праз 0,65 км на паўночны захад ад вясковых могілак, праз 1,4 км на паўднёвы захад ад вясковай царквы, праз 1,6 км на паўднёвы захад ад перакрыжавання аўтадарогі Р94 і паваротаў у вв. Прылукі і Закруглае (пачатка т.зв. “п’янай дарогі”. Помнік размяшчаецца на вялікім пясчаным узвышшы, што месціцца на поўдзень ад вёскі, у паўночна-заходняй яго частцы. Тут, на паўночнай мяжы помніка маюцца высокія (да 3-4 м) пясчаныя пагоркі. Плошча ўзвышша паросла дрэвамі. Помнік выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, памеры 250×100 м.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки