Назва крыніцы: Жукава.
Бліжэйшы населены пункт: в.Ляплёўка Брэсцкага раёна . Крыніца знаходзіцца за два кіламетры на паўднёвы ўсход ад в.Ляплёўка. Дадзеная мясцовасць здаўна называецца Жукава або Панскі двор. На картах пачатку 20ст. у крыніцы выяўляецца фальварак. Толькі носіць ён назву Чэрск, як і вёска непадалёк. А фальварак Жукава знаходзіўся на кіламетр на поўнач ля берага іншага ручая. Пазней там была леснічоўка. Ручай жа, у якой знаходзіцца крыніца, выцякае з урочышча Кранецкае, што само сабой абазначае мясцовасць багатую крыніцамі. Дзякуючы калгасным палям крыніца выкарыстоўвалася ў савецкія часы і да канца 1990-х гадоў. Пасля 2002г. палі былі засаджаны лесам. Крыніца знаходзіцца прама ля ручая. Паколькі вакол крыніцы вельмі вільготна, быў збудаваны драўляны трап. Таксама была добраўпарадкавана і прылеглая тэрыторыя. Пасля наймацнейшай чэрвеньскай паводкі 2020 г. крыніца часткова пацярпела. Гэтак жа ў крыніцы павялічыўся вадасцёк з-за чаго подступ да крыніцы стаў абцяжараны. У сувязі з гэтым драўляны трап быў падоўжаны.