Агульныя патрабаванні да парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
Агульныя патрабаванні да парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" (далей - Закон).
У працэсе ажыццяўлення сваёй дзейнасці служба адно акно” Брэсцкага райвыканкама кіруецца асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных Законам:
·законнасць;
роўнасць зацікаўленых асоб перад законам;
·прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб;
·адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры;
·аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры;
·заяўнічы прынцып аднаго акна;
·супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Дзеянне Закона распаўсюджваецца на адносіны, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах не толькі грамадзян, але і індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.
Зацікаўленая асоба можа ўдзельнічаць у ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, на падставе акта заканадаўства, або акта ўпаўнаважанага на тое дзяржаўнага органа, або ўстаноўчых дакументаў, або даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Законам вызначаны:
·кампетэнцыя ўпаўнаважаных органаў;
·правы і абавязкі зацікаўленых асоб.
Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры не можа перавышаць пятнаццаці дзён, а ў выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў іншыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі - аднаго месяца, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У выпадку накіравання ўпаўнаважаным органам запыту ў кампетэнтны орган замежнай дзяржавы тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры прыпыняецца з дня накіравання запыту да дня атрымання запытаных дакументаў і (або) звестак.
Тэрмін дзеяння даведкі або іншага дакумента, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, не можа быць меншы за шэсць месяцаў, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Зацікаўленая асоба мае права адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, пісьмова паведаміўшы аб адкліканні ўпаўнаважаны орган, які разглядае заяву зацікаўленай асобы.
Законам прадугледжаны абавязак упаўнаважаных органаў, якія выдалі зацікаўленай асобе даведку або іншы дакумент, сведчанне вернасці копій гэтых даведкі або іншага дакумента, па заяве зацікаўленай асобы, калі заканадаўствам не прадугледжана неабходнасць натарыяльнага сведчання вернасці копій такіх даведкі або іншага дакумента.
Законам замацавана права зацікаўленай асобы на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы.