Намеснік старшыні райвыканкама - Шлыкаў Леанід Іванавіч
Шлыкаў Леанід Іванавіч
тэлефон:(+375 162) 21-15-70
ажыццяўляе кіраўніцтва прамысловым комплексам, пытаннямі транспарту, гандлю і паслуг. Забяспечвае аналіз, распрацоўку і ўкараненне агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Кантралюе выкананне патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы". Каардынуе работу па выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў у раёне. Каардынуе работу падпарадкаваных арганізацый па пытаннях прафілактыкі і папярэджання карупцыйных правапарушэнняў.
Курыруе пытанні:
- рэфармавання і мадэрнізацыі дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй дзяржавы;
- працы і своечасовай выплаты заработнай платы ў арганізацыях, прадпрыемствах раёна;
- рэгулявання дзяржаўных закупак;
- другасных рэсурсаў;
- узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых прадпрыемстваў і інвестыцыйных праектаў;
- гандлю і сферы паслуг усіх форм уласнасці;
- кіравання дзяржаўнай маёмасцю прадпрыемстваў з доляй дзяржавы;
- прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;
- цэнаўтварэння і грашовага абарачэння;
- міжнароднага супрацоўніцтва;
- выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна;
- лічбавай эканомікі.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- Брэсцкага раённага спажывецкага таварыства;
- інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкім раёне;
- адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайбытсэрвіс»;
- Брэсцкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
- прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Брэсцкім раёне і іншымі страхавымі кампаніямі.
Узначальвае:
- савет па развіцці прадпрымальніцтва;
- раённы савет па працоўных і сацыяльных праблемах;
- камісію па кантролі за выкананнем аўтамабільных перавозак у рэгулярных прыгарадных зносінах;
- камісію па правядзенні конкурсу на права выканання пасажырскіх перавозак у рэгулярных зносінах па Брэсцкім раёне;
- камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці;
- камісію па разглядзе і рэгістрацыі калектыўных дагавораў (пагадненняў);
- камісію па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы;
- раённую камісію па ахове працы;
- камісію па развіцці камерцыйных арганізацый для разгляду спрэчных пытанняў і ўрэгуляванні рознагалоссяў, якія ўзнікаюць пры распрацоўцы, экспертызе і рэалізацыі прагнозаў развіцця, бізнес-планаў;
- камісію па ўзгадненні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) з адной крыніцы;
- камісію па атэстацыі работнікаў фінансавага аддзела райвыканкама;
- працоўную групу для ліквідацыі запазычанасці па выплаце заработнай платы і прыняцця мер па забеспячэнні яе росту ў раёне.
Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:
- адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”;
- абласным упраўленнем філіяла № 100 - Брэсцкае абласное ўпраўленне ААБ «Беларусбанк» і філіялам ААТ «Белаграпрамбанк» - Брэсцкае абласное ўпраўленне, установамі іншых банкаў у частцы грашовага абарачэння;
- рэспубліканскім даччыным унітарным прадпрыемствам па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта – Брэстаблнафтапрадукт»;
- вытворчым унітарным прадпрыемствам «Брэстдругчормет»;
- унітарным прадпрыемствам па аказанні паслуг «Брэсцкае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты»;
- Брэсцкім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
- адкрытым акцыянерным таварыствам «Брэстаблаўтатранс»;
- рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела эканомікі райвыканкама;
- упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты, нарміравання і аховы працы ў галінах эканомікі, працоўных адносін і занятасці).