"Галерэя славы - 2023" Брэсцкага раёна
РАШЭННЕ БРЭСЦКАГА РАЙОННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АД 31 ТРАЎНЯ 2023 г. № 885 «АБ КАНДЫДАТУРАХ ДЛЯ ЗАНЕСЕННЯ НА ГАЛЕРЭЮ СЛАВЫ БРЭСЦКАГА РАЙОНА»
За дасягнутыя высокія вынікі і вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё раёна па выніках работы за 2022 год занесці на Галерэю славы Брэсцкага раёна, наступныя кандыдатуры:
у намінацыі "Лепшае сельскагаспадарчае прадпрыемства" па выніках выканання сацыяльна-эканамічных паказчыкаў за 2022 год:
1 месца - адкрытае акцыянернае таварыства "Брэсцкі аграрый" (дырэктар Пашко Мікалай Іванавіч);
2 месца - філіял "Камароўка Агра" адкрытага акцыянернага таварыства "Камароўка" (дырэктар Царук Мікалай Мікалаевіч);
3 месца - адкрытае акцыянернае таварыства "Маладая гвардыя" (дырэктар Мілеўскі Сяргей Міхайлавіч) ;
у намінацыі "Лепшы сельскі Савет дэпутатаў" - Мухавецкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Касперук Аляксандр Аляксандравіч) ;
у намінацыі "Лепшая ўстанова аховы здароўя" - Лышчыцкую ўчастковую бальніцу ўстановы аховы здароўя "Брэсцкая гарадская бальніца № 2" (лекар агульнай практыкі (загадчык) Кулеш Таццяна Сцяпанаўна) ;
у намінацыі " Лепшая ўстанова адукацыі" - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа г.п.Дамачава" (дырэктар Пойта Галіна Уладзіміраўна) ;
у намінацыі "Лепшая ўстанова культуры" - Тэльмоўскі сельскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры "Брэсцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма" (загадчык Крысанава Галіна Яўгенаўна) ;
у намінацыі "Лепшае грамадскае фарміраванне" - першасную ветэранскую арганізацыю Тэльмінскага сельсавета (старшыня Літвіновіч Вольга Васільеўна) ;
у намінацыі "Лепшая арганізацыя ў сферы прадпрымальніцтва" - сялянская фермерская гаспадарка "Берасцейская" (кіраўнік Леванюк Ігар Яраслававіч) ;
у намінацыі "Лепшая арганізацыя ў сферы паслуг" - адкрытае акцыянернае таварыства "Санаторна-курортная арганізацыя "Брэстаграздраўніца" (дырэктар Лапурка Дзяніс Пятровіч).