Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

У Брэсцкай вобласці на перыяд уборачнай прыцягнулі 334 механізатары

18/07/2025 14:43

18 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай вобласці на перыяд уборачнай кампаніі прыцягнулі 334 механізатары. Аб гэтым далажыў кіраўніку дзяржавы старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка арыентаваў кіраўніка аблвыканкама "не засыпаць лічбамі", а сканцэнтравацца на галоўным і тэндэнцыях, сваіх уражаннях аб ходзе ўборкі і якіх-небудзь магчымых недахопах.

"Няма нейкіх сур'ёзных праблем. Практычна ўсе пытанні, уключаючы кадравыя, вырашаны. Мы для ўборкі ўраджаю прыцягнулі 334 механізатары, у тым ліку 234 камбайнеры. Усе яны пачалі работу, - адзначыў Пётр Пархомчык. - Гэта людзі Брэсцкай вобласці, з розных прадпрыемстваў, якія практычна сістэмна ўдзельнічаюць ва ўборцы." Для ўборкі ў арганізацыях вобласці ёсць 1348 збожжаўборачных камбайнаў.

"Хацелася б, каб вы гэтых людзей пасля ўборкі не забылі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе неабходнасць па выніках уборачнай заахвоціць работнікаў, якія прыцягваюцца.

У цэлым Брэсцкай вобласці давядзецца ўбраць збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 330,6 тыс. га. Убрана 11 працэнтаў ад планавых плошчаў. Намалочана больш за 163,1 тыс. т. "На палях добры ўраджай. Мы бачым, што менш за ўзровень мінулага года не будзе, за выключэннем рапсу. Але ёсць аб'ектыўныя прычыны: вясеннія замаразкі крыху знішчылі ўраджай. Мы перасеялі гэта кукурузай на зерне", - растлумачыў кіраўнік Брэсцкай вобласці.

У паўднёва-заходнім рэгіёне завяршаюць уборку азімага ячменю. "Убрана 27,2 тыс. га, практычна 87 працэнтаў да плана. Добрая ўраджайнасць - 45,3 ц/га. Намалот склаў 123,4 тыс. т. Азімы рапс пачалі ўбіраць. Убралі 4 тыс. га - гэта 6,3 працэнта. Намалочана 10,3 тыс. т, ураджайнасць - 25,8 ц/га. Выцерабілі на 50 працэнтаў лёну-даўгунцу, гэта значыць 3,4 тыс. га. Плануем гэту работу завяршыць да 4 жніўня. Ураджайнасць лёну-даўгунцу вышэйшая за ўзровень мінулага года на 2,3 ц/га", - апісаў абстаноўку Пётр Пархомчык.

У Брэсцкай вобласці завяршаецца ўборка другога ўкосу траў, дзесяць раёнаў пачалі трэці ўкос. У рэгіёне маюць намер нарыхтаваць не менш як 2,2 млн т к. адз. Аграрыі паралельна займаюцца падрыхтоўкай да новага сезона. Ідзе назапашванне ўгнаенняў, гаспадаркі рыхтуюцца да сяўбы азімага рапсу.

"Дзякуй. Я па Брэсцкай вобласці асаблівых праблем не бачу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі