З розных нумароў тэлефануе робат "Вікторыя", які жаночым голасам прапануе прайсці сеанс масажу і атрымаць смарт-гадзіны, але перш трэба адказаць на некалькі пытанняў.
Зламыснікі могуць весці запіс размовы і ў далейшым выкарыстоўваць узор вашага голасу для стварэння галасавых паведамленняў з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту, напрыклад, аб перадачы грошай.
У Брэсцкім раёне такіх выпадкаў не было, аднак у краіне гэтая схема распаўсюджваецца.
БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ! ЗАБЯСПЕЦЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!