Адукацыя
Аддзел
па адукацыі Брэсцкага райвыканкама
Начальнік
аддзела: Чарапенька Віталій Валер’евіч тэл. 8016 2-214177
Паштовы адрас: 224030, РБ, г. Брэст, вул.В.Харужай, 2.
Тэлефон: 80162 593590
(прыёмная).
Факс: 80162 593590.
Адрас электроннай пошты: roo@roobrest.gov.by
Больш
падрабязная інфармацыя размешчана на сайце аддзела па адукацыі Брэсцкага
райвыканкама: https://roobrest.gov.by
Аддзел
па адукацыі Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел) з’яўляецца
самастойным структурным падраздзяленнем Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), які
праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства, маладзёжнай
палітыкі з улікам асаблівасцей і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця
раёна. Аддзел кіруе дзейнасцю ўстаноў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму
адукацыі раёна. У сваёй дзейнасці аддзел падпарадкоўваецца райвыканкаму, па
пытаннях галіновай дзейнасці галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Брэсцкага
абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сістэма
адукацыі Брэсцкага раёна забяспечвае сацыяльныя патрэбы ў развіцці асобы ў
аспектах яе навучання, выхаванасці, выяўлення фізічных і псіхічных
уласцівасцей. І гэта прасочваецца праз выніковасць работы ўсёй сістэмы.
У
Брэсцкім раёне забяспечана стабільнае функцыянаванне і эфектыўнае развіццё
сістэмы адукацыі.
Адукацыйная
сетка Брэсцкага раёна ў 2018/2019 навучальным годзе прадстаўлена наступным
чынам: 22 установы агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх 17 сярэдніх, 2
базавыя, 1 пачатковая школы, 22 вучэбна-педагагічныя комплексы, 17 устаноў
дашкольнай адукацыі, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённы цэнтр турызму і
краязнаўства, раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага
навучання і рэабілітацыі, раённы цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сучасных
сродкаў навучання.