Намеснік старшыні райвыканкама - Валынец Павел Іванавіч
Валынец Павел Іванавіч
тэлефон: (+375 162) 21-12-29
ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай, работай па прафілактыцы і прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў. Каардынуе работу ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва, развіцця турызму. Арганізуе работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Кантралюе выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў па галінах, якія кіруе. Каардынуе работу падпарадкаваных арганізацый па пытаннях прафілактыкі і папярэджання карупцыйных правапарушэнняў.
Курыруе пытанні:
- дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў (у частцы пытанняў сацыяльнай палітыкі);
- адукацыі;
- культуры і мастацтва;
- фізічнай культуры, спорту і турызму;
- медыцынскага і аптэчнага абслугоўвання;
- аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва;
- інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
- маладзёжнай палітыкі;
- энергазберажэння і своечасовай аплаты за энергарэсурсы па прадпрыемствах, якія кіруе;
- аховы помнікаў гісторыі і культуры;
- дзяржаўнай паграничнай палітыкі (у частцы працы з насельніцтвам);
- грамадскіх дзіцячых, маладзёжных, жаночых, ветэранскіх арганізацый;
- палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў;
- выканання заканадаўства аб рэлігійных культах;
- забеспячэння ажыццяўлення паўнамоцтваў, прадугледжаных Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры правядзенні выбараў, рэферэндумаў, а таксама пры арганізацыі абмеркавання іншых важнейшых пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння;
- аховы працы і своечасовай выплаты заработнай платы па напрамках, якія кіруе;
- міжнароднага супрацоўніцтва;
- арганізацыі работы па прафілактыцы і папярэджанні ўчынення правапарушэнняў, наркаманіі, п'янства і алкагалізму;
- каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
- выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях".
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- Брэсцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
- Брэсцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»;
- Брэсцкай раённай арганізацыйнай структуры «ДТСААФ»;
- Брэсцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
- грамадскіх фарміраванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў;
- Брэсцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў»;
- дзяржаўнай установы «Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
- сродкаў масавай інфармацыі ўсіх форм уласнасці;
- аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па г. Брэсце і Брэсцкім раёне;
- Брэсцкага ўнітарнага прадпрыемства "Цэнтральная раённая аптэка № 2" Брэсцкага ТВРУП "Фармацыя";
- дзяржаўнай установы "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна";
- установы «Брэсцкі раённы фізкультурна-спартыўны цэнтр «Зорны»;
- дзяржаўнай спецыялізаванай вычэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Прыбужжа» Брэсцкага раёна»;
- дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе» (у пытаннях арганізацыі турыстычнай дзейнасці);
- дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна".
Узначальвае:
- каардынацыйны савет па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях";
- каардынацыйны савет па ідэалагічнай працы;
- працоўную группу па працы моладзі;
- каардынацыйны савет па турызме;
- каардынацыйны савет па апецы над асобамі, прызнанымі ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі;
- каардынацыйны савет па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкага раёна;
- працоўную групу па ўвекавечанні памяці па загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войн;
- савет па дэмаграфічнай бяспецы ў Брэсцкім раёне;
- камісію па справах непаўналетніх Брэсцкага райвыканкама;
- міжведамасную камісію па абследаванні жылых памяшканняў на прадмет магчымасці (немагчымасці) засялення ў іх дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку гэтых катэгорый;
- міжведамасную камісію па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў;
- камісію па міжведамасным узаемадзеянні і кантролі за выкананнем мерапрыемстваў па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб;
- раённы міжведамасны савет па праблемах інвалідаў;
- камісію па кантролі за арганізацыяй харчавання ва ўстановах адукацыі Брэсцкага раёна;
- камісію па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі;
- камісію па атэстацыі работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі, сектара культуры райвыканкама;
- працоўную групу па каардынацыі працы з грамадзянамі;
- камісію садзейнічання кантролю па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях";
- раённую прызыўную камісію;
- раённы Савет прафілактыкі;
- рабочую камісію па арганізацыі і каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў па прадухіленні гібелі людзей ад знешніх прычын у жыллёвым фондзе Брэсцкага раёна;
- назіральную камісію пры райвыканкаме.
Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:
- установай аховы здароўя "Брэсцкая цэнтральная паліклініка";
- грамадска-палітычнымі арганізацыямі, аб'яднаннямі, партыямі, прафсаюзамі, таварыствамі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна;
- ваенным камісарыятам г. Брэста і Брэсцкага раёна і ваеннымі арганізацыямі;
- Брэсцкім абласным дзіцячым цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі «Тамашоўка»;
- дзяржаўнай установай «Дамачаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;
- дзяржаўнай установай «Брэсцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў»;
- Брэсцкім філіялам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
- адкрытым акцыянерным таварыствам «Санаторна-курортная арганізацыя «Брэстаграздраўніца»;
- унітарным прадпрыемствам «ААБ санаторый Сонечны».
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела па адукацыі райвыканкама;
- аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама;
- упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама (у частцы арганізацыйных пытанняў);
- намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;
- галоўнага спецыяліста (які курыруе пытанні спорту);
- сектара культуры.