Старшыня
Сянчук Уладзімір Рыгоравіч
тэлефон: (+375 162) 21-12-12 прыёмная: (+375 162) 21-14-11 факс: (+375 162) 21-46-35
ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць, забяспечвае ўзаемадзеянне выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, прымае кадравыя рашэнні.
Курыруе пытанні:
- рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
- дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў;
- мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны.
Узначальвае:
- савет па каардынацыі дзейнасці адміністрацыйных, праваахоўных і кантралюючых органаў з органамі ўлады;
- камісію па атэстацыі кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый і арганізацый камунальнай уласнасці раёна, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў і намеснікаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, работнікаў апарата райвыканкама;
- конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
- камісію па супрацьдзеянні карупцыі;
- камісію па вызначэнні кандыдатур для занясення на Галерэю славы Брэсцкага раёна.
Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:
- пракуратурай Брэсцкага раёна;
- судом Брэсцкага раёна;
- ваенным камісарыятам г. Брэста і Брэсцкага раёна і ваеннымі арганізацыямі;
- Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
- Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці;
- Галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
- мытнай і пагранічнай службамі;
- дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі;
- адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Брэст»;
- іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, грамадзянамі.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
- аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
- фінансавага аддзела райвыканкама.