Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Афанасій Брэсцкі

20/03/2024 14:21

 
 Апанас Піліпавіч (Афанасій Брэсцкі) - святы беларускай праваслаўнай царквы, вядомы прадстаўнік палемічнай літаратуры першай паловы XVII ст., змагар супраць Брэсцкай царкоўнай уніі, абаронца праваслаўя, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся ў Брэсце каля 1597 года ў сям'і рамесніка. Быў высокаадукаваным чалавекам свайго часу. Глыбока ведаў багаслоўскую і гістарычную літаратуру, старажытныя мовы. Быў абраны ігуменам Брэсцкага Сімяонаўскага манастыра (1640-1641). За актыўную барацьбу на дзяржаўных соймах супраць царкоўнай палітыкі польскай улады Філіповіч некалькі разоў трапляў у засьценак. Прапаведнік саюза з рускім народам. Яго знакаміты твор «Дыярыюш» (1646 г.) заканчвае апошні этап у развіцці палітычнай літаратуры Беларусі першай паловы 17 стагоддзя. За дапамогу казакам Багдана Хмяльніцкага і распаўсюджванне агітацыйных адозваў 5 верасня 1648 г. быў расстраляны. 2 жніўня 1649 г. Апанас Піліпавіч кананізаваны праваслаўнай царквой. У вёсцы Аркадзя ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзяў узведзена капліца ў гонар святой праваслаўнай царквы Апанаса Піліпавіча (Афанасія Брэсцкага). У 1988 г. капліца была абноўлена і асветлена.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі