Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Адно акно // Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018г. №202 «Аб службе «адно акно» з 27 лістапада 2018г. у Брэсцкім раённым выканаўчым камітэце працуе служба "адно акно".

Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Адрас: 224030 Брэстская вобласць, г. Брэст, вул. Веры Харужай, 2 каб.1.

Тэл. /факс 8 (0162) 21-36-06
Даведачная «Адно акно» з тэлефонным нумарам 142 (бясплатна).

РЭЖЫМ ПРАЦЫ: панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00-14.00, аўторак, чацвер з 8.00 да 20.00, перапынак з 13.00-14.00.

Спецыялісты службы «адно акно» райвыканкама:
Аксенчык Алена Васільеуна,
Бортнік Людміла Міхайлаўна.

Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з часткай другой пункта 3 і пунктам 4 Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы "адно акно"
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.

У службе "Адно акно" Брэсцкага райвыканкама працуе адзіны даведачна-інфармацыйны нумар тэлефона для аказання кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 142
Патэлефанаваўшы па нумары 142.

Вы зможаце атрымаць кансультацыю:
-аб найменні адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўным органам;
-аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
-аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
-аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
-аб памерах платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізітах банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;
аб часе прыёму, месцазнаходжанні, нумары службовага тэлефона, прозвішчы, імені, імя па бацьку, пасадзе работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа, структурнага падраздзялення, які вядзе прыём грамадзян па пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
-пра правы і абавязкі грамадзян пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

-аб выдачы грамадзянам унікальнага ідэнтыфікатара.

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі