Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Адукацыя

Аддзел па адукацыі Брэсцкага райвыканкама

 

Начальнік аддзела: Чарапенька Віталій Валер’евіч тэл. 8016 2-214177

Паштовы адрас: 224030, РБ, г. Брэст, вул.В.Харужай, 2.

Тэлефон: 80162 593590 (прыёмная).

Факс: 80162 593590.

Адрас электроннай пошты:  roo@roobrest.gov.by

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце аддзела па адукацыі Брэсцкага райвыканкама: https://roobrest.gov.by

 

Аддзел па адукацыі Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел) з’яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Брэсцкага раённага выканаўчага  камітэта (далей – райвыканкам), які праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства, маладзёжнай палітыкі з улікам асаблівасцей і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Аддзел кіруе дзейнасцю ўстаноў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму адукацыі раёна. У сваёй дзейнасці аддзел падпарадкоўваецца райвыканкаму, па пытаннях галіновай дзейнасці галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сістэма адукацыі Брэсцкага раёна забяспечвае сацыяльныя патрэбы ў развіцці асобы ў аспектах яе навучання, выхаванасці, выяўлення фізічных і псіхічных уласцівасцей. І гэта прасочваецца праз выніковасць работы ўсёй сістэмы.

У Брэсцкім раёне забяспечана стабільнае функцыянаванне і эфектыўнае развіццё сістэмы адукацыі.

Адукацыйная сетка Брэсцкага раёна ў 2018/2019 навучальным годзе прадстаўлена наступным чынам: 22 установы агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх 17 сярэдніх, 2 базавыя, 1 пачатковая школы, 22 вучэбна-педагагічныя комплексы, 17 устаноў дашкольнай адукацыі, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, раённы цэнтр турызму і краязнаўства, раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, раённы цэнтр інфармацыйных тэхналогій і сучасных сродкаў навучання.



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі