Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Адно акно // Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе "Адно акно"


 

Адрас службы "адно акно"

г. Брэст, вул. Веры Харужай, д.2, кабінет 1.

Тэл. 8(0162) 213606, 142

 

 

Рэжым працы службы "адно акно"

панядзелак, серада, пятніца з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00,

аўторак, чацвер з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 20.00,

выходныя: субота, нядзеля

 

 

Службовая асоба, якая працуе (якая ажыццяўляе дзяжурства) у службе «адно акно»

Аксёнчык Алена Васільеўна - вядучы спецыяліст

Купчык Тамара Ігараўна - спецыяліст

Тэл. 8(0162) 213606, 142

 

 

Служба "адно акно" праводзіць папярэдняе кансультаванне па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" у перыяд усяго рэжыму работы службы "Адно акно» па тэлефоне Тэл. 8(0162) 213606, 142, электронны адрас: odnookno - brest . rik @ mail . tatoeba

 

Кіраўніцтва арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" ажыццяўляе кіраўнік спраў Марчук Ігар Віктаравіч

Асноўнай мэтай службы "Адно акно" Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 «Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу «Адно акно».

 

Асноўныя задачы (функцыі) службы "Адно акно":

• забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• выдача адміністрацыйных рашэнняў;

• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

 

СЛУЖБА «Адно акно» ажыццяўляе прыём заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур згодна: пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»; адзінаму пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі