Шаноўныя жыхары Брэсцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Сімвалы сучаснай Беларусі – гэта сапраўднае адлюстраванне сутнасці беларускага народа, яго міралюбія і працавітасці, мужнасці і ахвярнасці ў барацьбе за сваю незалежнасць. Яны дазваляюць нам адчуваць, што мы паўнапраўныя гаспадары сваёй Айчыны.
Дзякуючы мірным ініцыятывам, спартыўным і творчым перамогам, навуковым экспедыцыям беларускі сцяг стаў вядомы ва ўсім свеце, быў узняты на Эльбрусе і паўночным полюсе, пабываў ў космасе.
Паважаныя землякі!
У гэты святочны дзень мы ўсведамляем сябе часткай нашай краіны, ганарымся яе лепшымі дасягненнямі. Каб наша Беларусь, а разам з ёй і наша Прыбужжа, станавіліся мацней і больш багатымі, мы павінны сумленна працаваць і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны. А патрыятызм і вернасць Радзіме пачынаюцца з пашаны і любові да Дзяржаўных сімвалаў сваёй краіны.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і поспехаў у працы на карысць роднага края.
Брэсцкі раённы Брэсцкі раённы
выканаўчы камітэт Савет дэпутатаў