Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Стихотворение «Прибужье - моя Родина» Малевича Ярослава, учащегося средней школы д. Черни

18/05/2025 11:05
 
На ранішніх росах жыве яшчэ сон,
Ад подыху ветру хіснуцца галінкі.
І зноў мяне вабіць родны прастор,
Дадому вядзе дарагая сцяжынка.

Чужой жа старонцы і смагу не зняць,
Вадзіцы святой я нап'юся ў вёсцы.
Ды водарам кліча здалёк сенажаць,
Дзе матчыны рукі трымаюць калоссе.

Я клёкат бусліны пачую здалёк,
А сэрца ў грудзях так узрушана б'ецца....
З валошак спляту для матулі вянок,
Рамонкаў букет перадам праз акенца.

Бярозавы гай мяне кліча ў грыбы,
Ад летняй спякоты цудоўна ратуе.
Сумую я ўвосень, калі журавы,
Курлычучы песню, удаль адлятаюць.

Я зноў захаплюся прыродай наўкол,
Мне так даспадобы яе краявіды...
Хачу стаць адным з самых лепшых сыноў
Для сваёй адзінай матулі-Радзімы!

Мне шчасце тут быць усё зямное жыццё,
Заўсёды мне сонца з-за хмар усміхнецца,
О, родная вёска, Прыбужжа куток,
Душа да цябе мімаволі імкнецца!