Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

З паветра і сушы. Як работнікі МНС тушаць пажар на Альманскіх балотах

10/09/2024 12:09
10 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Палескім лясгасе (Столінскі раён) другі дзень работнікі МНС і лясной аховы прадаўжаюць тушыць пажар на Альманскіх балотах. Робіцца ўсё магчымае для хутчэйшай ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Створаны аператыўны штаб з прадстаўнікоў МНС і лясной гаспадаркі для выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў па тушэнні пажару. Ачагі ў асобных кварталах лакалізаваны. "Задзейнічаны ўсе неабходныя сілы і сродкі МНС. Для ліквідацыі пажару з паветра прыцягнуты два верталёты авіяцыі МНС (Мі-8 і Мі-17). Для разведкі сітуацыі задзейнічаны верталёт МНС Мі-2. Прадаўжаецца тушэнне, выкарыстоўваюцца вадазліўныя ўстройствы", - расказалі ў абласным упраўленні МНС. У прыватнасці, 9 верасня ажыццёўлены 31 скід вады. Бяруць яе ў рацэ Льва. Таксама задзейнічаны аўтацыстэрны.

З самай раніцы 9 верасня авіятары зрабілі аблёт тэрыторыі. Паводле атрыманых даных, гарэнне назіраецца на тэрыторыі каля 7 га. Па выніках разведкі працуюць верталёты Мі-8 і Мі-17. "Зводны атрад МНС знаходзіцца ў гатоўнасці на выпадак змянення на месцы аператыўнай абстаноўкі", - дадалі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Абстаноўка ўскладняецца асаблівасцю мясцовасці, адсутнасцю пад'язных шляхоў, сухім надвор'ем.-0-