ХТО САДЗІЦЬ ЛЕС, ТОЙ ЛЮБІЦЬ ЛЕС!
28/03/2024 12:03
Пад такім дэвізам у рамках акцыі "АДНАВIМ ЛЯСЫ РАЗАМ!" работнікі Брэсцкага лясгаса працавалі на пасадцы лесу."Мы дакладна ведаем і ўмеем правільна і якасна пасадзіць лясныя культуры, каб лесам, які вырасце ў будучыні, мы маглі ганарыцца. І вядома, навучым гэта рабіць кожнага, хто далучыцца да нашай акцыі!"23 сакавіка стартавала рэспубліканская акцыя "Аднавім лясы разам!", якая працягнецца па 20 красавіка.Брэсцкі лясгас будзе рады ўсім ахвочым паўдзельнічаць у акцыі!