Асноўным відам злачынстваў, якія ўчыняюцца на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у цягніках з'яўляюцца крадзяжы асабістай маёмасці.
Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, у мэтах папярэджання злачынных замахаў на маёмасць грамадзян, перш за ўсё, неабходна быць пільнымі, таму што злачынствы, як правіла, учыняюцца з-за асабістай няўважлівасці грамадзян.
Не кладзіце сумкі і іншыя каштоўныя рэчы на сядзенні побач з сабой і не стаўце іх на падлогу; выходзячы з транспарта, сумку шчыльна прыціскайце да сябе; не трымайце грошы і асабістыя дакументы ў задніх кішэнях штаноў, у поліэтыленавых пакетах.
Знаходзячыся на вакзалах, станцыях і прыпыначных пунктах, не пакідайце без нагляду свае рэчы, не давярайце іх захаванасць незнаёмым людзям.
Грошы, дакументы, мабільныя тэлефоны ды іншыя каштоўнасці захоўвайце толькі пры сабе.