Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Юбілейны спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" стартуе 6 чэрвеня ў Пружанах

05/06/2024 14:06
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХ спартыўна-культурны фестываль "Вытокі" стартуе 6 чэрвеня ў Пружанах, паведамляе БЕЛТА.

Асаблівасцю юбілейнага фестывалю стала тое, што на гэты раз ён пройдзе толькі ў адным горадзе. Як абяцаюць у НАК, новы фармат дасць магчымасць зрабіць свята яшчэ больш яркім, насычаным і цікавым. Так, госці фестывалю змогуць азнаёміцца з гістарычнай спадчынай Пружан, народнымі промысламі і вядомымі людзьмі горада.

Як паведамлялася раней, стартуе свята з рэспубліканскай турыстычнай акцыі "Вандруй! Адчуй! Натхняйся!", у ходзе якой госці горада змогуць раскрыць увесь турыстычны патэнцыял Пружан. У першы дзень фестывалю сваю выстаўку-прэзентацыю прадэманструе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Гасцям горада раскажуць пра беларускія распрацоўкі ў сферах народнай гаспадаркі. У гэты ж дзень у 18.00 на стадыёне "Мухавец" пройдзе мастацкі інтэрактыў па афармленні новага шматпрофільнага скейт-ролер парку. А завершыцца ўсё кінапаказам пад адкрытым небам.

Азнаёміцца з горадам дапаможа і спартыўна-гістарычны квест, які пройдзе 7 чэрвеня. Пасля ў 19.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю, дапоўненае прэзентацыяй шматпрофільнага скейт-ролер парку. А завершыцца дзень інтэрактыўнай тэатральнай пастаноўкай.

Апошні дзень фестывалю абяцае быць асабліва насычаным. Пачнецца ён з інтэлектуальнага турніру "Вытокі-Квіз". Прадоўжыцца традыцыйным алімпійскім квестам, удзел у якім змогуць прыняць дзеці да 14 гадоў. Для іх падрыхтавана 26 яркіх спартыўных пляцовак, на якіх яны могуць паказаць свае сілы і выйграць спецыяльна падрыхтаваныя прызы. Для тых, хто выканае ўсе заданні, будзе разыграны галоўны  прыз - тур выхаднога дня ў санаторый "Буг" для ўсёй сям'і ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Не забылі арганізатары і аб аматарах музыкі. Так, пасля заканчэння квеста фестываль прадоўжыцца "Бітвай кавераў". А завяршэннем свята стануць канцэрт, маляўнічае святло-піратэхнічнае шоу і дыскатэка.

Традыцыйна на "Вытоках" будуць працаваць фуд-корты і выстаўка-продаж "Беларускія брэнды".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi