Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 жніўня

30/07/2025 09:07
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму павышаюцца з 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2025 года.

Так, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br487,72. Гэта на 5,4 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2025 года.

Памер бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br523,92, пенсіянераў - Br357,03, дзяцей да 3 гадоў - Br301,5, дзяцей ад трох да шасці гадоў - Br406,1, ад шасці да 18 гадоў - Br476,97.-0-