Космас, мабыць, адна з самых вялікіх загадак, якія хвалююць чалавецтва
У дзяцінстве, думаю, кожны з нас, зачараваны гледзячы ў зорнае неба, марыў быць касманаўтам, адкрыць для сябе новыя гарызонты.
Менавіта ў гэты дзень, 12 красавіка 1961 года, савецкі касманаўт Юры Гагарын упершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі.
Брэсцкаму раёну таксама ёсць кім ганарыцца. Пётр Ільіч Клімук у 1973 годзе стаў першым з беларусаў на арбіце. Працягласць трох яго палётаў складае больш за 78 сутак.
Няхай сёння кожны з нас знойдзе ў сабе рашучасць для рэалізацыі самых смелых мар і дасягненні пастаўленых мэт. Верце ў свае сілы!