
Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў прымеркаваны да інтэрнацыянальнага паўстання ў канцлагеры Бухенвальд. Яго падтрымалі саюзныя войскі другога фронту ў складзе ЗША і Вялікабрытаніі. Тады нацысты не паспелі схаваць сляды сваіх злачынстваў.
Даведачна: Нюрнбегскі трыбунал прызнаў стварэнне канцлагераў не толькі ваенным злачынствам, але і злачынствам супраць чалавецтва. Каля 12 мільёнаў вязняў, сярод якіх прыкладна 2 мільёны дзяцей, загінулі ў іх.
На тэрыторыі Брэсцкага раёна пражывае 12 былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.