Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Прымайце ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў беларускіх вершаў і прозы “Гучы, роднае слова!”

25/01/2023 14:01
 Прымайце ўдзел у конкурсе!

ДУК “Брэсцкая раённая цэнтралізаванная клубная сістэма” аб’явіла  раённы анлайн-конкурс чытальнікаў беларускіх вершаў і прозы “Гучы, роднае слова! ” у рамках Году міру і стварэння.


Тэма конкурсу абраная невыпадкова – 2023 год у Беларусі абвешчан Годам міру і стварэння, а 21 лютага - Дзень роднай мовы. Такім чынам мы імкнемся прыцягнуць увагу да тэмы патрыятызму і любові да Радзімы, да ідэй міру і стваральніцтва, да роднага слова і літаратуры. Сёння асабліва важна знаёміць моладзь з лепшымі прыкладамі беларускай літаратуры. Гэты крок дапаможа выявіць таленты сярод моладзі і дзяцей, зацікавіць людзей сярэдняга і больш сталага ўзросту.Тэатральная, хай і імправізаваная пляцоўка – добры шанец рэалізаваць творчы патэнцыял.

Усё што ад вас патрабуецца – выбраць твор любімага беларускамоўнага аўтара, яскрава, выразна, эмацыйна прачытаць урывак альбо верш напамяць і запісаць на відэа. Чытанне павінна быць абавязкова у кадры. Чытанне па-за кадрам забараняецца. у Праўда, ёсць абмежаванне па часе – не больш чатырох-пяці хвілін. Цудоўна, калі гэта будзе твор пісьменніка-юбіляра.Таксама пажадана выкарыстоўваць беларускія касцюмы, рэквізіт і музыку. Па словах арганізатараў, менавіта такім творам будзе надавацца асаблівая ўвага. Што тычыцца ўзросту, то і тут амаль няма рамак. Ацэньваць канкурсантаў журы будзе ў наступных узроставых намінацыях:

-        ад 6 да 9 гадоў

-        ад 10 да 13 гадоў;

-        ад 14 да 18 гадоў;

-        ад 19 да 75 гадоў.

Паспейце падаць заяўку (у вольнай форме) і даслаць відэаматэрыялы да 16 лютага 2022 года на адрас электроннай пошты  metod@roibrest.gov.by з паметкай “Конкурс чытальнікаў”. У заяўцы абавязкова ўкажыце ўстанову культуры, імя, прозвішча, ўзрост удзельніка, імя паэта альбо пісьменніка і назву твора, які выконваецца.

Лепшыя відэа будуць размешчаны на старонцы РМЦ у сацыяльнай сетцы “Вконтакте. Брестский районный методический центр”. Там жа можна пакінуць свае каментарыі, Там жа можна пакінуць свае каментарыі і аддаць голас за ўдзельніка, які больш спадабаўся. З 23 па 26 лютага журы падвядзе вынікі і вызначыць пераможцаў у розных намінацыях, аднак прыз глядацкіх сімпатый акрэсляць менавіта гледачы. Сардэчна запрашаем усіх да ўдзелу ў конкурсе.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па нумары: 94- 39- 08