Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

ВІНШАВАННЕ СА СВЕТЛЫМ СВЯТАМ ВЯЛІКАДНЯ!

31/03/2024 14:03
 
Паважаныя святары, вернікі
рымска-каталіцкай і ўсіх хрысціянскіх цэркваў
Прыбужжа, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова па
Грыгарыянскім календары!


Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлым і радасным святам Вялікадня!

Вялікдзень - гэта час радасці і надзеі, час адраджэння і новага пачатку, час, калі мы хочам быць разам, каб дзяліцца дабром і любоўю.

Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе Вас на добрыя справы і надае сілы і мудрасць.

Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, веры, надзеі, міру і дабра! Няхай гэтыя святочныя дні будуць напоўнены цёплай атмасферай хатняй утульнасці і стануць часам, праведзеным у коле сям'і і блізкіх!

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў