Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Сёмае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці пройдзе 7 снежня

05/12/2022 13:02

 5 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Сёмае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Іркуцкай вобласці пройдзе 7 снежня ў Іркуцку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Брэсцкага аблвыканкама.


Беларускую дэлегацыю ўзначаліць старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка як адказны за каардынацыю супрацоўніцтва рэспублікі і гэтага расійскага рэгіёна ў паўднёва-ўсходняй частцы Сібірскай федэральнай акругі. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі - МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ, "АМКАДОР", "Белкамунмаш". Дзелавыя колы Брэсцкай вобласці прадставяць, у прыватнасці, "Брэстгазаапарат", Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Маларыцкі кансервава-агароднінасушыльны камбінат і Кобрынскі масларобна-сыраробны завод.

У час пасяджэння бакі падпішуць план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці на 2023-2025 гады. Таксама адбудзецца падпісанне дагавора аб намерах паміж сельскім паселішчам Тургенеўка ў Баяндаеўскім раёне і Мотальскім сельскім Саветам Іванаўскага раёна.

Акрамя пасяджэння рабочай групы ў рамках візіту адбудзецца біржа дзелавых кантактаў, арганізаваная Брэсцкім аддзяленнем беларускай гандлёва-прамысловай палаты і гандлёва-прамысловай палатай Усходняй Сібіры. Запланавана таксама сустрэча губернатараў і наведванне вялікіх прамысловых прадпрыемстваў Іркуцкай вобласці.

За студзень-верасень знешнегандлёвы абарот паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю павялічыўся на 16 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і перасягнуў $102 млн. У тым ліку экспарт вырас на 11,4 працэнта і склаў больш за $24 млн.

Шостае пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве прайшло год таму ў фармаце відэаканферэнцыі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі