Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Брэсцкая абласная бібліятэка запускае пазнавальны праект аб гісторыі кніжнай вокладкі

22/11/2022 16:18

22 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага запускае праект "Гісторыя ў пераплётах", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі Алена Пінкевіч.

Такой ініцыятывай брастаўчане хочуць прыцягнуць увагу да гісторыі кніжнай культуры і рарытэтаў. Супрацоўінкі бібліятэкі будуць праводзіць заняткі з элементамі інтэрактыву. Наведвальнікаў азнаёмяць з экспазіцыяй, пакажуць рэканструкцыі розных відаў пераплётаў. Будзе магчымасць убачыць факсімільныя выданні кніжных помнікаў Беларусі і рарытэты XVI - пачатку XX стагоддзяў. На кожным занятку будуць праводіць майстар-класы. Напрыклад, удзельнікам пакажуць, як злучыць лісты ў кніжны блок рознымі спосабамі. Акрамя таго, можна будзе паспрацаваць зрабіць закладку з кангрэўным цісненнем.

Першы занятак намечаны на 24 лістапада, пачатак у 16.00. Алена Пінкевіч упэўнена, што праект будзе цікавы і дзецям, і дарослым.

Праект раскрые брастаўчанам свет старадаўніх і рэдкіх кніг. Дарэчы, у аддзел рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі можа звярнуцца любы чытач, аднак не ўсе выданні можна атрымаць на рукі. "Выдадзеныя пасля 1830 года кнігі выдаюцца ўсім чытачам. З імі працуюць у кабінеце ў рэжыме чытальнай залы, інакш кажучы, нельга выносіць за межы нашага аддзела. А вось старадрукаваныя кнігі атрымаць могуць толькі тыя, хто займаецца даследаваннямі па запыту арганізацыі", - звярнула ўвагу Алена Пінкевіч.

Фонд аддзела рэдкай кнігі бібліятэкі імя М.Горкага налічвае больш за 3,1 тыс. экзэмпляраў дакументаў на беларускай, рускай, польскай, англійскай і іншых еўрапейскіх мовах, а таксама лацінскай і эсперанта. Акрамя друкаваных кніг захоўваюцца перыядычныя выданні, лістоўкі, брашуры, архіўныя і іншыя рэдкія дакументы XVI - сярэдзіны XX стагоддзяў.

Рэдкія кнігі захоўваюцца ў асобным памяшканні, дзе падтрымліваюць пэўныя ўмовы. Так, тэмпература там трымаецца на ўзроўні 18 градусаў (+/- 2 градусы), а вільготнасць - 55 працэнтаў (+/- 5 працэнтаў). Замеры праводзяць некалькі разоў на тыдзень. Рэгулююць паказчыкі з дапамогай кандыцыянераў і ўвільгатняльнікаў паветра.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 

Усе навіны

Карысныя спасылкі