Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Больш за 80 працэнтаў школ Беларусі ўжо атрымалі сертыфікаты гатоўнасці

15/08/2022 13:40

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 працэнтаў школ Беларусі атрымалі сертыфікаты гатоўнасці. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрствам адукацыі сумесна з органамі мясцовай выканаўчай улады вядзецца сістэмная работа па прыёмцы гатоўнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі да новага навучальнага года. Цяпер больш за 80 працэнтаў школ атрымалі адпаведны пашпарт гатоўнасці, а да 20 жніўня гэта работа будзе завершана", - сказаў Андрэй Іванец.

У новым навучальным годзе ў Беларусі будуць працаваць 2910 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць амаль 115 тыс. першакласнікаў, усяго ў школы краіны 1 верасня прыйдуць амаль 1 млн 88 тыс. вучняў.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі